ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 ліпеня 2022, 10:38

Ярашэнка: у "Вялікі камень" укладзена амаль $800 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Вялікі камень" з усіх крыніц укладзена амаль $800 млн. Аб гэтым заявіў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка ў інтэрв'ю часопісу "Экономика Беларуси", паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер у "Вялікім камені" зарэгістраваны 90 рэзідэнтаў з 15 краін. Аб'ём заяўленых інвестыцый складае больш за $1,24 млрд, усяго ж з пачатку рэалізацыі праекта ў парк укладзена амаль $800 млн", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе рэзідэнтамі парка ўжо сталі пяць новых кампаній. Тры з іх - з кітайскім капіталам, якія плануюць рэалізацыю інвестыцыйных праектаў па стварэнні інтэграванай платформы электроннай камерцыі, а таксама цэнтра лічбавага пашырэння беларускіх тавараў на электронных гандлёвых пляцоўках КНР. Яшчэ адна кампанія з Кітая будзе займацца развіццём лічбавых тэхналогій у лагістыцы.

Праекты беларускіх рэзідэнтаў звязаны з выпускам інавацыйнага абсталявання і камплектуючых для модульнага будаўніцтва разумных дамоў, а таксама шматфункцыянальных шумаізаляцыйных кабін "Аэракапсула" з аўтаматызаванай сістэмай кіравання.

"Навацыі ўказа Прэзідэнта нумар 215 далі нам магчымасць прыцягваць у парк стартапы, якія атрымліваюць статус суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці. Усяго такіх праектаў цяпер чатыры. У сакавіку гэтага года быў зарэгістраваны чацвёрты суб'ект інавацыйнай дзейнасці - "Оксіджэн Тэхноладжыэс". Гэта беларуская кампанія, якая плануе распрацоўваць сістэмы дыягностыкі паталогіі органаў грудной клеткі на аснове тэхналогій штучнага інтэлекту", - расказаў кіраўнік адміністрацы парка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі