ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2022, 09:01

"Гэта вышэйшы ўзровень супрацоўніцтва". Снапкоў аб сутнасці падпісанай Беларуссю і Кітаем дэкларацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў расказаў, у чым сутнасць і асноўнае напаўненне падпісанай у Самаркандзе па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна Сумеснай дэкларацыі аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ з 1996 года зыходзячы з блізкасці дыпламатычных адносін з краінамі Кітай пачаў класіфікаваць свае адносіны. Усяго на гэты момант выдзяляецца 11 асноўных крытэрыяў. Унутры свае падвіды. У выніку 24 узроўні. Прынятая ў Самаркандзе дэкларацыя - гэта вышэйшы ўзровень супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі - Кітаем і Беларуссю. Усепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства. Што гэта значыць? Незалежна, у які момант, як і дзе змяняецца міжнародная сітуацыя, абедзве краіны падтрымліваюць цесныя адносіны ў палітычным, эканамічным пытаннях, у сферы бяспекі", - заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, узровень адносін для КНР - гэта ступень даверу да той ці іншай краіны. "Асабліва гэта важна цяпер - у сітуацыі глабальных змяненняў у свеце, палітычных гульняў, эканамічных санкцый. Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу, хто ты. Для Беларусі такі ўсепагодны партнёр - гэта аснова незалежнага развіцця", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Дэкларацыя мае не толькі агульнапалітычны і фундаментальны, але і канкрэтны прыкладны характар. Прыярытэтнымі задачамі на бліжэйшую перспектыву супрацоўніцтва вызначаны паскарэнне тэхналагічнай і інвестыцыйнай кааперацыі, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне са стварэннем тэрыторый паглыбленага супрацоўніцтва, у прыватнасці, з гарадамі Цяньцзінь, Чунцын і Цындаа.

Да прыярытэтных задач у адпаведнасці з дэкларацыяй аднесены гандлёвае, фінансавае і міжбанкаўскае супрацоўніцтва.

У дэкларацыі таксама вызначаны паглыбленыя напрамкі. Гэта супрацоўніцтва ў галіне харчовай бяспекі, зялёнай эканомікі, традыцыйнай кітайскай медыцыны, фармацэўтыкі і біятэхналогій. "У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" будзе створаны рэгіянальны цэнтр традыцыйнай і інавацыйнай кітайскай медыцыны. І гэта таксама замацавана ў тэксце дэкларацыі", - расказаў Мікалай Снапкоў.

У якасці ключавога напрамку вызначана вельмі важнае для Беларусі ў бягучым санкцыйным перыядзе супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы, уключаючы павелічэнне кантэйнерных перавозак, стварэнне "зялёных" чыгуначных калідораў, развіццё трансгранічнай аўтамабільнай лагістыкі.

"Прыняцце сумеснай дэкларацыі дасць новы імпульс дзяржорганам Кітая і бізнесу па інтэнсіфікацыі ўсяго комплексу гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю, створыць спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі сумесных праектаў сацыяльна-эканамічнага і гуманітарнага развіцця дзвюх краін", - рэзюмаваў Мікалай Снапкоў.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін сустрэліся ў Самаркандзе, дзе яны 15-16 верасня прымалі ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. "Сустрэча старых сяброў заўсёды цёплая. За 30 гадоў дыпламатычных адносін Кітая і Беларусі нашы двухбаковыя адносіны бесперапынна павышаюцца. Сумесна са спадаром Прэзідэнтам дасягнутыя дамоўленасці эфектыўна рэалізуюцца, усебаковае супрацоўніцтва дзвюх краін вызначаецца трываласцю і ўстойлівасцю. Па выніках сустрэчы мы прымаем сумесную дэкларацыю аб устанаўленні адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, ажыццяўляючы гістарычны ўздым нашага супрацоўніцтва на новы ўзровень", - заявіў Сі Цзіньпін.

Ён запэўніў, што гатовы і далей сумесна з беларускім лідарам прыкладаць намаганні для рэалізацыі ўзаемнай палітычнай падтрымкі, актывізацыі ўсяго комплексу кітайска-беларускага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін. Старшыня КНР таксама падзякаваў за асаблівую ўвагу да кітайска-беларускіх адносін.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка запэўніў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна ў надзейнасці беларускай дружбы. "Дарагі Старшыня, дзякую вам за тыя добрыя словы, якія вы толькі што сказалі. Калі вы хочаце ведаць нашы адносіны да Кітайскай Народнай Рэспублікі і вас асабіста цяпер, памножце тое, што вы сказалі, на два. Вы заўсёды для нас былі не проста моцным, надзейным сябрам, але і сур'ёзнай апорай у гэты няпросты час. Які час, вы не горш за мяне ведаеце, - заявіў Прэзідэнт. - Яшчэ раз хачу пацвердзіць нашу нацэленасць на паглыбленне адносін. Мы заўсёды падтрымлівалі Кітай ва ўсіх прынцыповых пытаннях. Такіх як эканамічны рост, адзінства, цэласнасць Кітая, палітыка "аднаго Кітая". Па ўсіх пытаннях мы заўсёды былі побач, і нават калі нехта хацеў бы нас у нечым папракнуць, не знайшоў бы такой прычыны. Так будзе заўсёды. Мы надзейныя сябры. Чаго б нам ні каштавала, калі мы паабяцалі, мы гэтай палітыкі і практыкі будзем прытрымлівацца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі