ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лістапада 2022, 19:57

Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Ірана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Ірана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава, падпісанне гэтага пагаднення надасць новы імпульс развіццю адносін паміж дзвюма краінамі.

"Мы высока цэнім дружалюбныя адносіны з нашымі калегамі. Сёння мы абмеркавалі шэраг важных пытанняў па розных напрамках узаемадзеяння. У прыватнасці, закранулі тэму транспартных калідораў", - расказаў кіраўнік БелГПП.

У студзені - верасні 2022 года тавараабарот паміж Беларуссю і Іранам вырас да $63,6 млн (рост у 2,9 раза да аналагічнага перыяду 2021 года), экспарт - да $48,6 млн (у 4,4 раза), імпарт - да $15 млн (рост на 41,8 працэнта). Сальда дадатнае - $33,6 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі