ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2023, 11:32

Галоўчанка заявіў аб павелічэнні на чвэрць чыстага прыбытку арганізацый у студзені-красавіку 2023 года

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чысты прыбытак беларускіх арганізацый у студзені-красавіку 2023 года ўзрос на 25 працэнтаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка у час пасяджэння Савета Міністраў, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што захавана кіруемая сітуацыя на рынку працы. "Усё гэта грунтуецца на рэальных выніках работы эканомікі. Значна палепшыліся фінансавыя паказчыкі работы арганізацый - чысты прыбытак павялічыўся на 25 працэнтаў да Br4,7 млрд. Пры гэтым сума чыстай страты па стратных арганізацыях скарацілася на 27 працэнтаў, а колькасць стратных арганізацый - на 86 адзінак", - расказаў ён.

Паводле аператыўных даных, за чатыры месяцы бягучага года забяспечаны тэмп росту прамысловай вытворчасці на 102,3 працэнта і прадукцыі сельскай гаспадаркі на 103,7 працэнта. "Адноўлены мінулагодні ўзровень тавараабароту рознічнага і аптовага гандлю", - рэзюмаваў кіраўнік урада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі