ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2023, 13:55

Галоўчанка: за першы квартал бягучага года тэмп росту экспарту ў Расію склаў больш як 156 працэнтаў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За першы квартал бягучага года тэмп росту экспарту ў Расію склаў больш за 156 працэнтаў. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Савеце Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"За першы квартал тавараабарот вырас больш як на 22 працэнты. Тэмп росту беларускага экспарту ў Расію склаў 156,6 працэнта, але гэта не падстава расслабляцца. Узаемадзеянне з расійскімі рэгіёнамі істотна актывізавалася. Кожны месяц мы прымаем у Беларусі двух-трох кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў і наведваем як мінімум адну вобласць Расіі", - расказаў Раман Галоўчанка.

На нарадзе разглядаюцца пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін з Расіяй і падводзяцца вынікі першага квартала. Акрамя таго, абмяркоўваюцца пытанні актывізацыі паставак у Расійскую Федэрацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі