ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2023, 12:03

Галоўчанка: за першы квартал 2023 года аб'ём узаемнага гандлю з Расіяй павялічыўся на 22 працэнты

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За студзень-сакавік 2023 года аб'ём узаемнага гандлю з Расіяй павялічыўся на 22 працэнты. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з дэлегацыяй РФ на чале з віцэ-прэм'ерам - міністрам прамысловасці і гандлю Расіі Дзянісам Мантуравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што прадстаўнікі Беларусі і Расіі часта сустракаюцца ў розных фарматах і на розных узроўнях, а таксама аператыўна вырашаюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін. "Умацаванне нашых саюзных адносін стала натуральным і адзіна магчымым адказам на сітуацыю ў свеце, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Выбудавана эфектыўная сістэма прыняцця рашэнняў і абмеркавання пытанняў у фармаце Саюзнай дзяржавы. Кіраўнікі дзяржаў ставяць перад намі вельмі сур'ёзныя задачы, якія мы паспяхова вырашаем".

Паводле яго слоў, сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі выходзіць на новы ўзровень развіцця, нягледзячы ні на што. "Пацвярджэнне таму - аб'ёмы ўзаемнага гандлю, якія сталі рэкорднымі ў мінулым годзе. У гэтым годзе дынаміка захоўваецца. За студзень-сакавік 2023 года мы прыраслі на 22 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага", - заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што сфера прамысловасці стане адной з асноўных пры абмеркаванні супрацоўніцтва дзвюх краін, паколькі саймае асаблівае месца ў адносінах Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі