
22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам наведае Тэгеран (Іран) і Дамаск (Сірыя) з 22 па 24 лістапада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.



Раман Галоўчанка правядзе афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, а таксама з першым віцэ-прэзідэнтам краіны Махамадам Махберам. Таксама кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з Прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам і прэм'ер-міністрам Хусейнам Арнусам.
Праграмай візіту таксама прадугледжаны ўдзел у Беларуска-іранскім бізнес-форуме, наведванне шэрага прадпрыемстваў Ірана, а таксама перагаворы, па выніках якіх плануецца падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве.
Акрамя таго, прэм'ер-міністр Беларусі 24 лістапада наведае Сочы (Расійская Федэрацыя). У рамках візіту запланавана сустрэча з губернатарам Краснадарскага края Веньямінам Кандрацьевым.-0-