
Фота з архіва
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шырокае кола актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама графік бліжэйшых двухбаковых сустрэч.
Таксама прэм'ер-міністры падкрэслілі, што канструктыўны характар узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў далейшым будзе толькі ўмацоўвацца.-0-