ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2022, 14:33

Галоўчанка: для Беларусі СНД - адна з важнейшых пляцовак для інтэграцыі ў розных галінах

Фота з архіва
Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі СНД - адна з важнейшых пляцовак для інтэграцыі ў розных галінах. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое праходзіць сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Рэспублікі Беларусь Садружнасць была і застаецца адной з важнейшых пляцовак для інтэграцыі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і іншых галінах. Таму пацвярджаю нашу гатоўнасць прыняць самы актыўны ўдзел у рэалізацыі прапанаванай Казахстанам праграмы старшынства ў 2022 годзе", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ў 2021 годзе, нягледзячы на ўсе складанасці, дзякуючы сумеснай рабоце краінам СНД удалося не толькі пераадолець крызісныя эканамічныя з'явы ў Садружнасці, звязаныя з сусветнай пандэміяй, але нават перасягнуць дакавідныя паказчыкі. "Па выніках мінулага года ў цэлым па СНД ВУП вырас на 5 працэнтаў, аб'ём узаемнага гандлю краін СНД склаў $230 млрд і павялічыўся на 32,6 працэнта адносна 2020 года", - расказаў прэм'ер-міністр.

Разам з тым, паводле яго слоў, у 2022 годзе назіраецца пагаршэнне эканамічнай сітуацыі. "На агульныя аб'ёмы гандлю ўнутры Садружнасці гэта пакуль не паўплывала, але ўжо ёсць негатыўныя наступствы для знешнегандлёвых патокаў Беларусі з партнёрамі па СНД. Так, знізіліся пастаўкі беларускай прадукцыі, у прыватнасці, у Таджыкістан і Туркменістан", - дадаў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі