ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2022, 09:04

Галоўчанка: Беларусь упэўнена прытрымліваецца стратэгіі дэдаларызацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь упэўнена прытрымліваецца стратэгіі дэдаларызацыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв'ю перадачы "Паспець да поўначы" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы даўно прытрымліваемся стратэгіі дэдаларызацыі. Яна ідзе няпроста, у першую чаргу, напэўна, з-за таго, што насельніцтва псіхалагічна больш прывязана да долара. Дарэчы, з усіх краін ЕАЭС менавіта беларусы адрозніваюцца такой унікальнай псіхалагічнай прыхільнасцю да яго. Ні ў РФ, ні ў Казахстане, ні ў Арменіі такой прыхільнасці няма. Напэўна, так гістарычна склалася", - сказаў Раман Галоўчанка.

Тым не менш па выніках першага квартала 2022 года доля разлікаў у доларах у знешнім гандлі Беларусі знізілася на 5 працэнтаў. "А ў рамках ЕАЭС (гэта нашы асноўныя гандлёвыя партнёры) гэта доля яшчэ меншая", - дадаў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што ёсць праграма дэдаларызацыі, сумесных дзеянняў Нацбанка і ўрада Беларусі. На думку кіраўніка ўрада, з цягам часу яна набудзе яшчэ большую актуальнасць. "Мы ўпэўнена рухаемся гэтым курсам, тым больш ён ляжыць, як гаворыцца, у мейнстрыме развіцця сусветнай эканамічнай мадэлі, звязаным з адмовай ад долара як адзінага сродку плацяжоў", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі