ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 красавіка 2023, 17:54

Экспертная група распрацоўвае альтэрнатыўныя механізмы цэнавага рэгулявання ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана экспертная рабочая група па ўзаемадзеянні ў рамках рэалізацыі пастановы Савета Міністраў нумар 713, якая распрацоўвае альтэрнатыўныя механізмы цэнавага рэгулявання. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.

"Мы сёння праводзім пасяджэнне экспертнай групы, якая створана па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада. Перад намі стаяць дзве асноўныя задачы. Першая - выпрацоўка альтэрнатыўных спосабаў цэнавага рэгулявання ў параўнанні з тымі, якія існуюць на бягучы момант. Гэта спроба выпрацаваць нейкія іншыя механізмы, якія будуць вырашаць задачы справядлівага цэнаўтварэння, недапушчэння злоўжыванняў, у першую чаргу ў адносінах да пакупнікоў. Акрамя таго, гэтыя механізмы павінны быць гібкімі, каб бізнес і вытворцы маглі аператыўна рэагаваць на змяненне сітуацыі на ўнутраным і знешнім рынках. Гэта доўгатэрміновая мэта", - сказаў Іван Вежнавец.

Экспертная рабочая група падрыхтуе прапановы па гэтым пытанні. Тэрміны пакуль не называюцца. "Гэта вельмі складаная і спецыфічная задача. Мы сабралі групу менавіта на ўзроўні экспертаў, каб выпрацаваць як мага больш розных варыянтаў, якія можна абмяркоўваць і з агульнага масіву выбраць найбольш эфектыўныя. Неабходна ацаніць, як альтэрнатыўныя механізмы цэнавага рэгулявання паўплываюць на сітуацыю ў цэлым на спажывецкім рынку. Калі мы будзем бачыць, што пэўны спосаб дае магчымасць вырашыць пастаўленыя задачы, то тады ўжо будзе больш прадметнае абмеркаванне з пункту гледжання яго юрыдычнай фармалізацыі і ўнясення прапаноў ураду", - адзначыў першы намеснік міністра.

Другая задача экспертнай групы - кропкавыя меры зыходзячы з практыкі прымянення пастановы Савета Міністраў нумар 713, якой уведзена дзеючая сістэма рэгулявання цэн. "Выяўляем вузкія праблемныя месцы яе рэалізацыі, абмяркоўваем, выпрацоўваем механізмы рэагаваня. Далей магчымы карэкціроўкі альбо ў дзеючым механізме, альбо ў правапрымяняльнай практыцы МАРГ або кантралюючых органаў", - звярнуў увагу Іван Вежнавец.

Паводле яго слоў, у экспертнай рабочай групе ёсць як прадстаўнікі гандлю (харчовымі і нехарчовымі таварамі, дыстанцыйнага) і імпарцёры, так і вытворцы з розных сегментаў (лёгкая прамысловасць, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі