ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2022, 17:00

Эканаміст: сітуацыя ў сусветнай харчбяспецы пагаршаецца

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў свеце ў сферы харчбяспекі пагаршаецца. Аб гэтым доктар эканамічных навук, прафесар Наталля Кірэенка заявіла ў інтэрв'ю для праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

"Яшчэ ў 2015 годзе свет абавязаўся пакончыць з голадам, адсутнасцю харчовай бяспекі і непаўнацэнным харчаваннем. Краінамі былі прыняты Мэты ўстойлівага развіцця да 2030 года, у ліку якіх і ліквідацыя голаду. Згодна са статыстыкай Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), на планеце налічваецца 820 млн галадаючых, пры гэтым 2 млрд (25 працэнтаў сусветнага насельніцтва) чалавек, у тым ліку больш за 300 тыс. дзяцей, церпяць ад недахопу неабходных пажыўных мікраэлементаў. І гэта сітуацыя пагаршаецца. Цэны растуць, назіраецца нізкі ўзровень даходу асобных груп насельніцтва, для якіх фінансава недаступна нармальнае здаровае харчаванне", - расказала Наталля Кірэенка.

Паводле яе слоў, ФАО і міжнародныя эксперты адзначаюць, што калі гэта тэндэнцыя захаваецца, то да 2030 года колькасць галадаючых можа перасягнуць 10 працэнтаў сусветнага насельніцтва. Самым цяжкім рэгіёнам, дзе будзе вялікая колькасць галадаючых, стане Афрыка.

Прафесар адзначыла, што ва ўмовах пандэміі сусветная харчовая сістэма прадэманстравала больш устойлівы і стабільны характар, чым іншыя віды эканамічнай дзейнасці. "У першай палавіне 2020 года былі кароткачасовыя перабоі з пастаўкамі ў тыя ці іншыя краіны, прымяняліся каранцінныя меры, закрываліся граніцы, не было магчымасці своечасова даставіць прадукцыю. Але краіны хутка адрэагавалі. Яны разумелі важнасць прадуктаў харчавання, таму прымаліся цэлыя комплексы антыкрызісных праграм, а таксама розныя меры, у тым ліку абмежаванне па экспарце, зніжэнню імпартных бар'ераў, меры падтрымкі таваравытворцаў і насельніцтва. У цэлым вельмі сур'ёзны комплекс мер быў прыняты", - звярнула ўвагу яна.

Нобелеўская прэмія міру за 2020 год была прысуджана Сусветнай харчовай праграме ААН. Паводле слоў эксперта, гэта сведчыць аб важнасці тэмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі