ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 5 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2022, 17:05

Эканаміст: Беларусь адназначна наросціць сельгасвытворчасць на 4 працэнты па выніках года

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адназначна дасягне росту сельскагаспадарчай вытворчасці на 4 працэнты па выніках года. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Растаргуеў.

На пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні Прэзідэнт Беларусі ўдзяліў асаблівую ўвагу сельскай гаспадарцы. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, катэгарычна нельга дапусціць адмоўнай дынамікі вытворчасці ў гэтай сферы. Таксама Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ад галіны чакаюць у гэтым годзе росту на 4 працэнты.

Паводле слоў Пятра Растаргуева, усе спецыялісты аграпрамысловага комплексу Беларусі напружана працуюць, а супрацоўнікі інстытута назіраюць за сітуацыяй. "У нас ідзе інтэнсіўная работа ў АПК, і мы ўжо бачым добрыя перспектывы ўраджаю бягучага года. Думаю, што мы адназначна дасягнём росту сельгасвытворчасці у памеры 4 працэнтаў. Сёння галоўнае выконваць усе патрабаванні тэхналагічнага працэсу. Нацыянальная акадэмія навук працуе на ўдасканаленне рэгламентаў, і Камітэт дзяржкантролю сочыць за выкананнем гэтых патрабаванняў. Цяпер усе нацэлены на ўборку ўраджаю ў аптымальныя тэрміны", - адзначыў эканаміст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі