Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 красавіка 2024, 11:22

Егіпет зацікаўлены супрацоўнічаць з Беларуссю ў выпуску кармоў для жывёл

Фота з архіва
Фота з архіва
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі і меліярацыі Егіпта Махамедам Эль-Кусейрам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Былі абмеркаваны пытанні актывізацыі практычнай работы беларуска-егіпецкай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі.

Егіпецкі бок выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне выпуску кармоў для жывёл, у прыватнасці шляхам прыцягнення беларускіх тэхналогій у Егіпет, а таксама ў сферах насенняводства, сельскагаспадарчага машынабудавання і захоўвання збожжа.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб падпісанні мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і меліярацыі Егіпта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі