ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 21 сакавіка 2023
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 лютага 2023, 14:42

ЕЭК мае намер выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты для павелічэння долі разлікаў у ЕАЭС у нацвалютах

3 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія мае намер выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты для павелічэння долі разлікаў у Еўразійскім эканамічным саюзе ў нацыянальных валютах дзяржаў-удзельніц. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна на брыфінгу па выніках праведзенага 2-3 лютага ў Алматы пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, у якім прыняў удзел прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ія Малкіна адзначыла, што тэму разлікаў у нацыянальных валютах прэм'ер-міністры краін ЕАЭС паднімалі ў сваіх выступленнях на пасяджэнні. "Яны нацэлілі адзін аднаго, ЕЭК і саюз у цэлым на тое, што ўзаемныя разлікі ў нацыянальных валютах павінны захаваць сваю стабільнасць", - сказала прадстаўнік ЕЭК.

Паводле яе слоў, па выніках 2022 года ў ЕАЭС быў забяспечаны рост выкарыстання нацыянальных валют: гэты паказчык дасягнуў амаль 80 працэнтаў ва ўзаемных разліках. "Вядома ж, мы не плануем на гэтым спыняцца і будзем выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты ў рамках саюза для таго, каб гэта лічба штогод прырастала", - падкрэсліла Ія Малкіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі