ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2022, 17:06

Дзяржстандарт: з пачатку года энергаёмістасць ВУП Беларусі знізілася на 5,4 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергаёмістасць ВУП Беларусі з пачатку года знізілася на 5,4 працэнта. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках цяперашняй пяцігодкі стаіць задача па зніжэнні энергаёмістасці ВУП не менш як на 7 працэнтаў. За справаздачны перыяд 2022 года энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту зніжана на 5,4 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2021 года", - сказаў Віталь Крэцкі.

Паводле яго слоў, энергаёмістасць ВУП краіны складае 146 кг нафтавага эквіваленту на тысячу долараў. "Сярод краін ЕС па гэтым паказчыку мы займаем лідзіруючае становішча. Але разам з тым сярод развітых краін свету і сярэднесусветнага значэння энергаёмістасці ВУП наш паказчык вышэйшы на 27 працэнтаў, чым сярэднесусветнае значэнне. Рэзервы ёсць. Хоць з 2000 года зніжэнне энергаёмістасці ў нас адбылося ў 2,1 раза", - звярнуў увагу намеснік старшыні камітэта.

Згодна з праграмай "Энергазберажэнне" да канца 2025 года неабходна забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў у аб'ёме каля 2,5 млн т умоўнага паліва. "Практычна за два гады рэалізацыі аб'ём эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў склаў больш як 1 млн туп. Пры гэтым укараненне ў вытворчасць сучасных энергаэфектыўных тэхналогій, машын і абсталявання, мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей далі магчымасць атрымаць больш як 40 працэнтаў ад усёй атрыманай эканоміі ПЭР", - паведаміў ён.

Віталь Крэцкі таксама адзначыў, што ў Беларусі праводзіцца планамерная палітыка ў сферы эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, створаны адпаведныя законы, рэалізуецца шостая дзяржаўная праграма па энергазберажэнні.

"Валавое спажыванне энергарэсурсаў краіны ў 1995 годзе складала 35 млн т умоўнага паліва. 1 т умоўнага паліва - каля $200. У 2021 годзе мы спажываем 39 млн т такога паліва. Прырост невялікі, але разам з тым ВУП у нас вырас. Калі б мы не займаліся пытаннем павышэння энергаэфектыўнасці, энергазберажэння, то, паводле нашай ацэнкі, сённяшняе спажыванне складала б каля 60 млн т умоўнага паліва. Гэта нашы вынікі работы ў частцы эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў", - падкрэсліў дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі