ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2023, 13:53

Дзяржстандарт: акрэдытацыя - гэта аўтарытэтнае сведчанне кампетэнтнасці

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная сістэма акрэдытацыі Беларусі знаходзіцца ў пастаянным развіцці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Беларусь 9 чэрвеня разам з сусветнай супольнасцю адзначае Сусветны дзень акрэдытацыі. Гэта свята з'яўляецца глабальнай ініцыятывай, заснаванай міжнародным форумам па акрэдытацыі (IAF) і Міжнароднай арганізацыяй па акрэдытацыі лабараторый (ILAC) у 2008 годзе для павышэння ўзроўню дасведчанасці грамадскасці аб важнасці акрэдытацыі ў розных галінах дзейнасці. Штогод IAF і ILAC вызначаюць тэму свята, якая адлюстроўвае актуальнасць дзейнасці па акрэдытацыі ў канкрэтнай сферы. У гэтым годзе Сусветны дзень акрэдытацыі праходзіць пад дэвізам "Акрэдытацыя: падтрымліваючы будучыню міжнароднага гандлю".

"Асноўная мэта ацэнкі адпаведнасці заключаецца ў прадастаўленні спажыўцу дакладнай інфармацыі аб тым, што прадукцыя ці паслугі адпавядаюць устаноўленым патрабаванням, а працэдуры ацэнкі адпаведнасці праведзены належным чынам. Акрэдытацыя ў сваю чаргу з'яўляецца незалежным і аўтарытэтным сведчаннем кампетэнтнасці, бесстароннасці і сумленнасці органаў па ацэнцы адпаведнасці. Гэта забяспечвае спажыўца дадатковай упэўненасцю і прадастаўляе кампаніям канкурэнтныя перавагі для асваення новых рынкаў", - адзначылі ў прэс-службе.

У сучасных умовах, калі тавары і паслугі пастаўляюцца ў любы рэгіён зямнога шара, акрэдытацыя прызначана таксама забяспечваць давер у глабальным маштабе, садзейнічаць развіццю міжнароднага гандлю і зніжэнню тэхнічных бар'ераў.

Беларусь мае сваю Нацыянальную сістэму акрэдытацыі, якая адпавядае міжнародным патрабаванням. Прычым як для таго, каб забяспечваць давер да беларускай прадукцыі з боку спажыўцоў, так і для таго, каб садзейнічаць яе экспарту. Цяпер беларуская сістэма акрэдытацыя ахоплівае шырокі спектр паслуг - выпрабаванні, каліброўку, паверку, меддаследаванні, інспекцыю, праверку кваліфікацыі, сертыфікацыю сістэм менеджменту, персаналу, прадукцыі і паслуг.

У рэестр Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі ўключана больш за 2 тыс. лабараторый, звыш 130 органаў па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг, сістэм менеджменту, персаналу, 38 інспекцыйных органаў, 9 правайдараў кваліфікацыі, 5 медыцынскіх лабараторый, 3 органы па лясной сертыфікацыі, 2 органы па сертыфікацыі "Халяль".

"Нацыянальная сістэма акрэдытацыі Беларусі знаходзіцца ў пастаянным развіцці. Цяпер падрыхтаваны новы законапраект "Аб акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі", які знаходзіцца на грамадскім абмеркаванні", - расказалі ў Дзяржстандарце.

Прытрымліваючыся трэнду лічбавай трансфармацыі, Нацыянальная сістэма акрэдытацыі актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі ў адпаведнасці з лепшымі сусветнымі практыкамі. Укараненне лічбавых інструментаў накіравана на павышэнне эфектыўнасці паслуг па акрэдытацыі, пашырэнне магчымасцей аператыўнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў сістэмы.

"Магчымасці беларускай сістэмы акрэдытацыі, высокі аўтарытэт і давер на міжнародным і рэгіянальным узроўнях аказваюць істотнае садзейнічанне нацыянальнай эканоміцы і прадпрыемствам рэспублікі ў забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту, дыверсіфікацыі экспартных патокаў, эфектыўнай абароны рынку ад небяспечнай прадукцыі", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі