ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2022, 11:05

Дзяржпрадпрыемствы забяспечылі больш за 70 працэнтаў даходаў бюджэту Гомельскай вобласці ў студзені-жніўні

Фота з архіва
Фота з архіва

26 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці ў студзені-жніўні доля паступленняў у бюджэт ад дзяржпрадпрыемстваў перасягнула 70 працэнтаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Таццяна Сідарэнка.

Усяго за студзень-жнівень 2022 года ў бюджэт Гомельскай вобласці паступіла больш за Br1,84 млрд. У тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт - Br229,7 млн, у мясцовыя бюджэты - Br1,611 млрд, расказала Таццяна Сідарэнка.

"Арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі ў кансалідаваны бюджэт Гомельскай вобласці ў студзені-жніўні пералічылі каля Br1,321 млрд. На іх долю прыпадае 71,8 працэнта агульных паступленняў. Уклад арганізацый недзяржаўнага сектара - Br394,8 млн (21,4 працэнта), індывідуальных прадпрымальнікаў - Br67,8 млн (3,7 працэнта), фізасоб - Br56,8 млн (3,1 працэнта)", - адзначыла першы намеснік начальніка інспекцыі.

Паводле яе інфармацыі, каля 74 працэнтаў даходаў бюджэту рэгіёна ў студзені-жніўні сфарміравана за кошт пяці падаткаў. "35,6 працэнта - за кошт падаходнага падатку, 19 працэнтаў - ПДВ, 9,9 працэнта - падатку на прыбытак, 5,7 працэнта - на нерухомую маёмасць і 3,8 працэнта - экалагічнага", - удакладніла Таццяна Сідарэнка.

Восем буйнейшых падаткаплацельшчыкаў пералічылі ў бюджэт Br833,5 млн, або 45,3 працэнта ад даходаў вобласці. Найбольшы ўклад у фарміраванне бюджэту вобласці ўнеслі РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" і РУП "Гомельэнерга".

Усяго, паводле даных на 1 верасня, у падатковых органах Гомельскай вобласці на ўліку больш за 826 тыс. плацельшчыкаў. З іх больш за 19 тыс. арганізацый, каля 31 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і звыш 776 тыс. фізічных асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі