ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2022, 11:44

Дэпутаты ратыфікавалі пратакол да пагаднення аб перавалцы нафтапрадуктаў праз марскія парты Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі праект закона "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія парты Расійскай Федэрацыі, ад 19 лютага 2021 г.", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Пагадненнем забяспечваюцца гарантаваныя па колькасці і наменклатуры аб'ёмы перавалкі нафтапрадуктаў у партах да 2023 года ўключна. Акрамя таго, прадугледжваецца фіксаваны сумарны кошт чыгуначнай перавозкі, паслуг кампаній-аператараў і перавалкі на ўсе заяўленыя гадавыя аб'ёмы нафтапрадуктаў.

Падпісаны 23 чэрвеня 2022 года пратакол па гэтым пагадненні дае магчымасць арганізаваць супрацоўніцтва з суб'ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь і стварыць беларускім экспарцёрам дадатковыя альтэрнатыўныя маршруты паставак на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў, выкарыстоўваючы ўсе марскія парты Расійскай Федэрацыі, якія прадугледжваюць перавалку нафтапрадуктаў.

У адпаведнасці з палажэннямі закона "Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь" адзіным спосабам выказвання згоды Беларусі на абавязковасць для яе пратакола з'яўляецца яго ратыфікацыя ў форме закона.

Праект закона не змяшчае норм, якія супярэчаць міжнародным дагаворам і іншым міжнародна-прававым актам, якія адносяцца да адпаведнай сферы прававога рэгулявання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі