ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2023, 09:02

Чарвякоў: Венгрыя з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі

Аляксандр Чарвякоў
Аляксандр Чарвякоў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венгрыя з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у ходзе сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешнеэканамічных сувязей Венгрыі Петэрам Сіярта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Кіраўнік эканамічнага ведамства выказаў асаблівую ўдзячнасць за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю Венгрыі ў адносінах да Беларусі на міжнародных пляцоўках.

Аляксандр Чарвякоў расказаў аб выніках работы беларускай эканомікі ва ўмовах санкцый. "Нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні націск, ВУП па выніках года знізіўся на 4,7 працэнта, а не на 20 працэнтаў, як прадказвалі нам розныя эксперты-эканамісты. Страты на рынках краін Захаду і Украіны ўдалося кампенсаваць больш як на 80 працэнтаў пастаўкамі па іншых напрамках. Мы атрымалі рэкорднае знешнегандлёвае сальда - плюс $4,3 млрд. Удалося знізіць інфляцыю", - сказаў міністр.

Бакі адзначылі, што санкцыі контрпрадукцыйныя і ад іх страчвае не толькі Беларусь, але і краіны Захаду.

Паводле слоў Аляксандра Чарвякова, Венгрыя з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі. "На жаль, з-за санкцыйных абмежаванняў узаемны тавараабарот скараціўся больш як на трэць. Але пры гэтым важна, што дыялог па лініі дыпламатычных прадстаўніцтваў, міністэрстваў, на пляцоўцы міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, дзелавых колаў прадаўжаецца. Менавіта гэтыя рэгулярныя кантакты ствараюць перадумовы для актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - паведаміў ён.

"Мы гатовы падтрымаць венгерскіх партнёраў у рэалізацыі ўзаемавыгадных інвестыцыйных праектаў. У якасці асноўных напрамкаў супрацоўніцтва выступаюць атамная энергетыка, сельская гаспадарка, фармацэўтыка. Упэўнены, што развіццё ўзаемадзеяння Беларусі і Венгрыі па пэўных напрамках дасць магчымасць вывесці нашы двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень. Са свайго боку мы адкрыты для любых прапаноў", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі