ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2022, 16:08

Чабатар: неабходна замацаваць пазітыўныя трэнды, якія намеціліся ў эканоміцы

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна замацаваць пазітыўныя трэнды, якія намеціліся ў беларускай эканоміцы. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы карэспандэнту БЕЛТА дынаміку ВУП за 8 месяцаў бягучага года.

Паводле слоў Юрыя Чабатара, нягледзячы на знешні санкцыйны націск, эканоміка пачала дэманстраваць паступовае аднаўленне. "Па выніках 8 месяцаў ВУП склаў 95,1 працэнта, дадаўшы 0,3 працэнтнага пункта да студзеня - ліпеня. Ключавы ўклад у гэты прырост, як і чакалася, забяспечылі несумненныя поспехі ў сельскай гаспадарцы. Добры ўраджай збожжавых і рапсу, павелічэнне пагалоўя птушкі і дадатная дынаміка вытворчасці малака дазваляюць разлічваць на захаванне высокіх паказчыкаў у галіне і па выніках верасня", - сказаў ён.

Іншая не менш важная перадумова аднаўленчай дынамікі - эфектыўная работа прадпрыемстваў рэальнага сектара. У параўнанні са студзенем - ліпенем 2021 года выручка павялічылася на 10,3 працэнта, прыбытак ад рэалізацыі - на 21,9 працэнта, чысты прыбытак - на 6,5 працэнта. Характэрна, што тэмпы росту выручкі па выніках 7 месяцаў 2022 года перавышаюць тэмпы росту сабекошту на 0,9 працэнтнага пункта (110,3 працэнта і 109,4 працэнта адпаведна). Такія вынікі шмат у чым дапамаглі сфарміраваць дадатнае знешнегандлёвае сальда - больш за $2,8 млрд. Гэты прыток валюты надаў эканоміцы дадатковы запас трываласці, адзначаюць у Мінэканомікі.

"Перспектывы далейшага замацавання пазітыўных трэндаў, якія намеціліся, мы звязваем з ажыццяўленнем мер комплекснага плана падтрымкі эканомікі, што дазволіць задзейнічаць рэзервы росту ў іншых сектарах, перш за ўсё ў прамысловасці і транспарце", - падкрэсліў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі