Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2024, 14:23

БУТБ разлічвае на актывізацыю біржавога гандлю з Туркменістанам

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ўніверсальная таварная біржа на працягу 2024 года плануе істотна павялічыць тавараабарот з Туркменістанам за кошт рэалізацыі экспартнага патэнцыялу біржавой пляцоўкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У прыватнасці, стаўка робіцца на такія запатрабаваныя на туркменскім рынку пазіцыі, як піламатэрыялы, малакапрадукты і цукар.

Цяпер на біржы акрэдытаваны 14 рэзідэнтаў Туркменістана, якія выкарыстоўваюць біржавы механізм пераважна для закупкі піламатэрыялаў хвойных парод. Таму з мэтай пашырэння пула пакупнікоў гэтай прадукцыі, а таксама прапрацоўкі іншых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння з бізнес-коламі краіны адбыўся візіт дэлегацыі БУТБ у Ашхабад.

У час візіту, арганізаванага Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з пасольствам Беларусі ў Туркменістане, праведзены шэраг сустрэч з патэнцыяльнымі імпарцёрамі прадукцыі лесапрамысловага комплексу і прадпрыемствамі харчовай прамысловасці гэтай краіны, зацікаўленымі ў набыцці на БУТБ сухога абястлушчанага малака і белага цукру-пяску беларускай вытворчасці.

Акрамя таго, дэлегацыя БУТБ наведала дзяржаўную таварна-сыравінную біржу Туркменістана, на базе якой арганізаваны сесійныя біржавыя таргі прадукцыяй нафтахіміі, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і будаўнічай галіны. Па выніках перагавораў з кіраўніцтвам ДТСБТ дасягнута дамоўленасць аб абмене вопытам, тэхналогіямі і метадалагічнымі напрацоўкамі ў сферы электроннага біржавога гандлю. Таксама разглядаецца магчымасць узаемнай акрэдытацыі біржавых брокераў БУТБ і ДТСБТ для ўдзелу ў таргах на абедзвюх пляцоўках. Такі фармат міжбіржавога ўзаемадзеяння быў паспяхова апрабаваны на Узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы і даказаў сваю эфектыўнасць.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі