ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2022, 14:31

БУТБ і Альянс эканамічных і камерцыйных саветнікаў Кітая вызначылі напрамкі супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Садзейнічанне развіццю беларуска-кітайскага біржавога гандлю прадукцыяй дрэваапрацоўкі і сельскай гаспадаркі, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы імпартазамяшчэння вызначаны ў якасці прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларускай універсальнай таварнай біржай і Альянсам эканамічных і камерцыйных саветнікаў Кітая (ECCAC). Абмеркаванне перспектыў сумеснай работы па гэтых напрамках адбылося ў рамках візіту дэлегацыі ECCAC у цэнтральны офіс БУТБ, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Найбольшы інтарэс у кітайскага боку выклікалі магчымасці ўдзелу ў біржавых таргах піламатэрыяламі, рапсавым алеем і дубленым паўфабрыкатам "вет-блю". Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці ECCAC Ялі Фэна, гэтыя тавары карыстаюцца высокім попытам у Кітаі і актыўна імпартуюцца з іншых краін, таму прадукцыя беларускіх вытворцаў будзе, несумненна, запатрабавана.

"У першую чаргу нас цікавяць такія высокаліквідныя таварныя пазіцыі, як піламатэрыялы, рапсавы алей і скура "вет-блю". Нягледзячы на тое, што ў бягучым годзе імпарт гэтай прадукцыі істотна знізіўся на фоне запаволення тэмпаў росту кітайскай эканомікі і парушэння глабальных ланцужкоў паставак, ужо цяпер можна назіраць паступовае аднаўленне аб'ёмаў спажывання. Гэта значыць, што ў бліжэйшай перспектыве ўзровень попыту будзе павышацца, у тым ліку на тавары беларускай вытворчасці, якія добра зарэкамендавалі сябе на рынку Кітая", - лічыць Ялі Фэн.

Прадстаўнік ECCAC таксама адзначыў істотны патэнцыял пляцоўкі імпартазамяшчэння БУТБ, якая з улікам яе функцыянальных магчымасцей і кола карыстальнікаў, якое пастаянна пашыраецца, можа стаць адным з асноўных каналаў продажаў кітайскіх тавараў на рынку Беларусі.

"Пачаць мэтазгодна з паставак прамысловага абсталявання, запчастак, электраапаратуры і спецадзення, гэта значыць тавараў, якія займаюць значную долю ў структуры здзелак на вашай пляцоўцы і будуць дакладна карыстацца попытам. У далейшым, зыходзячы з патрэбнасцей беларускіх удзельнікаў таргоў, можна будзе паступова ўводзіць новыя таварныя пазіцыі, а шырокая сетка дзелавых кантактаў дасць магчымасць нам прыцягнуць вытворцаў практычна любой запатрабаванай у Беларусі прадукцыі", - запэўніў прадстаўнік ECCAC.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

За студзень - кастрычнік 2022 года кітайскія кампаніі набылі на таргах БУТБ беларускую прадукцыю на суму $19,5 млн, што ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Асноўная маса здзелак прыпала на піламатэрыялы хвойных парод, нерафінаваны рапсавы алей і сухое абястлушчанае малако.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі