ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2021, 19:40

Бульдозеры і лясная тэхніка новага пакалення: гендырэктар "АМКАДОРа" расказаў пра навінкі холдынга

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" Аляксандр Яфімаў расказаў пра навінкі прадпрыемства на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня машынабудаўніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе холдынг прадэманструе дзве навінкі ў сферы лесапрамысловага комплексу - харвестар і форвардар новага пакалення з колавай формулай 6х6. Гэтыя машыны поўнасцю адпавядаюць сусветнаму ўзроўню, пачынаючы ад дызайну і эрганомікі ў кабіне, што дазваляе аператару працаваць у вельмі камфортных умовах. Да таго ж гэтыя машыны будуць аснашчаны ўласнай кампанентнай базай. Тыя вузлы, тандэмныя масты, харвестарныя галоўкі, маніпулятары, якія мы раней куплялі па імпарце, цяпер лакалізуем на нашым прадпрыемстве", - сказаў Аляксандр Яфімаў. Паводле яго слоў, па некаторых відах машын да 90 працэнтаў камплектуючых "АМКАДОР" вырабляе ў Беларусі, а па некаторай тэхніцы і зусім амаль 100 працэнтаў.

Па машынах лесапрамысловага комплексу "АМКАДОР" мае ўстойлівы партфель заказаў. "Сёння нашы ключавыя рынкі дэманструюць рост. Па гэтых машынах мы практычна завяршаем фарміраваць партфель заказаў на ўвесь 2022 год. Гэта тэхніка будзе працаваць у Беларусі, Расіі, таксама мы актыўна выходзім на ўкраінскі рынак", - дадаў гендырэктар.

Прадпрыемства плануе рэалізаваць шмат навінак для будаўнічай і дарожнай галін. "Ужо становяцца на вытворчасць зусім новыя бульдозеры, якія не маюць аналагаў у Беларусі. Гэта інавацыйная прадукцыя. На першую партыю ў нас ужо ёсць заказы, і фактычна ўжо выбудоўваецца чарга на наступныя, - расказаў кіраўнік холдынга. - У нашай лінейцы будзе пашыраны мадэльны рад экскаватараў. Пры адкрыцці мадэрнізаванага завода "АМКАДОР-КЭЗ" мы паказалі доследны ўзор, які сёння праходзіць выпрабаванні. Гэта сучасны экскаватар з аб'ёмам каўша 1 куб.м. Попыт на яго мы чакаем таксама вельмі высокі. Паколькі такая тэхніка запатрабавана не толькі ў нашай краіне, але і на іншых рынках збыту".

Аляксандр Яфімаў адзначыў, што "АМКАДОР" сёння - міжнародны холдынг, у склад якога ўваходзяць 28 арганізацый, у тым ліку 18 заводаў. Яны размяшчаюцца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. "Мы вядзём глыбокае рэфармаванне ўсіх бізнес-працэсаў на нашых прадпрыемствах. Свой бізнес мы падзялілі на пяць частак, такім чынам у нас з'явілася пяць дывізіёнаў: будаўнічых, лясных, камунальных, сельскагаспадарчых машын і кампанентаў. Кожны з іх адказвае за поўны жыццёвы цыкл развіцця сваёй прадуктовай лінейкі - ад правядзення даследаванняў на рынку, выяўлення патрэб нашых кліентаў да распрацовак, пастаноўкі ў вытворчасць, зняцця прадукту з вытворчасці і яе ўтылізацыі. Гэта рашэнне мы прымалі на падставе таго, што наш мадэльны рад перасягнуў ужо 125 адзінак спецыяльнай тэхнікі. Наогул у лінейцы "АМКАДОРа" больш за 6,5 тыс. таварных пазіцый, і кіраваць такім вялікім аб'ёмам стала даволі складана, таму з'явіліся вось гэтыя пяць незалежных напрамкаў. Кожны з іх займаецца ў тым ліку развіццём сваіх прадпрыемстваў у плане тэхналагічнага аснашчэння. З 2020 года без спынення вытворчасці мы вядзём мадэрнізацыю адначасова васьмі нашых прадпрыемстваў, шэсць з якіх знаходзяцца ў Беларусі і два ў Расіі. Нашы арганізацыі набываюць сучаснае аблічча, мы аснашчаем іх абсталяваннем, якое адпавядае сусветнаму ўзроўню. Гэта дае магчымасць выпускаць якасную прадукцыю па нізкім сабекошту і паспяхова заваёўваць свае долі рынку", - падкрэсліў гендырэктар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі