ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2022, 17:39

Будаўніцтва, пастаўкі тэхнікі, прамкааперацыя, АПК: Сівак аб планах па супрацоўніцтве з Ніжагародскай вобласцю

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак расказаў аб планах па развіцці супрацоўніцтва з Ніжагародскай вобласцю на сустрэчы з дэлегацыяй рэгіёна на чале з губернатарам Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, якія маюць узаемную цікавасць. Былі адзначаны пазітыўная дынаміка двухбаковага ўзаемадзеяння і рост тавараабароту ў 2021 годзе.

"Высокі і даволі прадстаўнічы ўзровень дэлегацыі Ніжагародскай вобласці сведчыць аб высокай зацікаўленасці і нацэленасці кіраўніцтва вобласці развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Беларуссю па шырокім пераліку тэм. Гэты рабочы візіт у нашу краіну праходзіць у няпростых умовах міжнароднай абстаноўкі - на Беларусь і Расію аказваецца беспрэцэдэнтны санкцыйны націск у эканоміцы і фінансавай сферы, краіны Захаду наўмысна абмяжоўваюць магчымасці для вядзення нармальнага дыпламатычнага і палітычнага дыялогу", - сказаў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, з улікам узнікшых праблем у рамках Саюзнай дзяржавы праводзіцца актыўная работа па пытаннях забеспячэння эканамічнай бяспекі, імпартазамяшчэння і прамысловай кааперацыі, насычэння нашых спажывецкіх рынкаў запатрабаванай прадукцыяй. "Санкцыйны перыяд, безумоўна, адкрывае нам акно магчымасцей для вываду беларуска-расійскага супрацоўніцтва на новы ўзровень. У гэтым кантэксце Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню непасрэдна з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Ніжагародская вобласць для нас - даўні надзейны партнёр. У мінулым годзе нам не толькі ўдалося захаваць дадатную дынаміку гандлёва-эканамічных адносін, але і значна яе нарасціць. Тым не менш сур'ёзныя знешнія фактары падштурхоўваюць нас да пошуку рэзерваў і новых сумесных праектаў супрацоўніцтва", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Намеснік прэм'ер-міністра адзначыў патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці. Гэта абмен прамысловай прадукцыяй, супрацоўніцтва ў сферы транспартнага машынабудавання, станкабудавання, металургіі, кааперацыя прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый бакоў. Беларускія машынабудаўнікі гатовы нарасціць пастаўкі розных відаў тэхнікі, запатрабаванай у Ніжагародскай вобласці.

Яшчэ адна сфера - узаемадзеянне ў галіне аграпрамысловага комплексу. Яно развіваецца вельмі дынамічна і мае шырокі і перспектыўны парадак дня. "Мы гатовы актывізаваць свой удзел у праграмах развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёна. Лічым важным далейшае нарошчванне ўзаемных паставак сельгаспрадукцыі і харчовых тавараў", - паведаміў ён.

Акрамя таго, Анатоль Сівак падкрэсліў, што будаўнічая сфера на цяперашнім этапе з'яўляецца своеасаблівым драйверам эканамічнага супрацоўніцтва. "Патэнцыял узаемадзеяння бакоў можа быць рэалізаваны ва ўдзеле беларускіх праектных і будаўнічых арганізацый ва ўзвядзенні жылля, аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, будаўніцтве і рамонце аўтадарог, аб'ектаў дарожнай інфраструктуры", - сказаў намеснік кіраўніка ўрада.

Таксама беларускі бок пазітыўна ацэньвае супрацоўніцтва ў сферы хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, у галіне вытворчасці лекавых прэпаратаў і фармацэўтычнай прадукцыі.

Віцэ-прэм'ер таксама выказаў зацікаўленасць у нарошчванні аб'ёмаў біржавога гандлю, павышэнні ролі біржавога механізма ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці.

Паводле слоў Анатоля Сівака, нараўне з традыцыйнымі напрамкамі супрацоўніцтва неабходна шукаць новыя перспектыўныя мадэлі ўзаемадзеяння. У прыватнасці, бакам ёсць што прапанаваць адзін аднаму ў ахове здароўя, адукацыі, культуры і турызме.

Двухбаковы тавараабарот Беларусі і Ніжагародскай вобласці ў 2021 годзе дасягнуў свайго найвышэйшага ўзроўню за апошнія 5 гадоў і склаў $696,3 млн (павялічыўся ў параўнанні з 2020 годам на 50,4 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі