ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 мая 2023, 09:37

Бранцэвіч: у краіне створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча зарабляць

Фота з архіва
Фота з архіва

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У краіне створаны ўсе ўмовы для тых, хто хоча зарабляць. Такую думку карэспандэнту БЕЛТА выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч.

"У краіне створаны ўсе ўмовы для кожнага, хто хоча зарабляць. У 2022 годзе сярэдняя зарплата па краіне перасягнула ў доларавым эквіваленце $617. Гэта гістарычны максімум. І яе рост у рэальным выражэнні прадаўжаецца: за студзень-сакавік ён склаў плюс 1,7 працэнта", - адзначыла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, гэтаму садзейнічалі перш за ўсё меры па падтрымцы эканомікі, нармалізацыі сітуацыі на рынку працы, стабілізацыі цэн на спажывецкім рынку і зніжэнні ўзроўню інфляцыі.

Урадам вядзецца планамерная работа па павышэнні заработнай платы ў бюджэтнай сферы. "З гэтай мэтай з 1 студзеня на 7,5 працэнта да Br228 павялічана базавая стаўка. Улічваючы, што да яе прывязаны стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты, іх памеры таксама ўзраслі", - расказала Таццяна Бранцэвіч.

Акрамя таго, з пачатку года ўстаноўлены дадатковыя стымулюючыя выплаты асобным катэгорыям работнікаў галін бюджэтнай сферы. Гэта настаўнікі, метадысты, прафесарска-выкладчыцкі склад, медыцынскія работнікі, трэнеры і іншыя работнікі фізкультуры і спорту.

"Суадносіны зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый з сярэднерэспубліканскім узроўнем сёння складаюць звыш 79 працэнтаў і практычна выйшлі на мэтавы нарматыў у памеры 80 працэнтаў. А па некаторых спецыяльнасцях істотна перавысілі сярэднюю па рэспубліцы. У іх ліку ўрачы (у 1,6 раза) і прафесарска-выкладчыцкі склад (у 1,2 раза)", - дадала намеснік міністра эканомікі.

Падтрымліваем і нізкааплатныя катэгорыі работнікаў. "З пачатку года памер мінімальнай зарплаты павялічаны да Br554, або на 21 працэнт да студзеня 2022-га", - паведаміла намеснік кіраўніка міністэрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі