ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лютага 2020, 11:53

"Белнафтахім" прадаўжае перагаворы з кампаніямі Казахстана па пастаўках нафты

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" прадаўжае весці перагаворы з кампаніямі Казахстана па пастаўках нафты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Белнафтахіма".

"У Казахстане адбыліся прадметныя перагаворы аб пастаўках нафты, былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі Казахстана і галіновымі кампаніямі. На гэты момант мы прадаўжаем перагаворы з кампаніямі, якія могуць стаць для нас патэнцыяльнымі пастаўшчыкамі нафты, абмяркоўваем з імі аб'ёмы і лагістыку паставак, вызначаемся з фарматам супрацоўніцтва ў гэтым напрамку", - адзначылі ў прэс-службе.

Што датычыцца самога пагаднення па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў з Казахстанам, то, паводле інфармацыі канцэрна, для яго падпісання патрабуецца правядзенне шэрага адміністрацыйных працэдур з боку Казахстана. "Калі дакладна пагадненне будзе падпісана, складана сказаць, неабходна яшчэ яго ратыфікацыя казахстанскім бокам. Там свае правілы", - растлумачылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім упаўнаважыў урад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыяльная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка паведамляў, што Беларусь зацікаўлена ў бяспошлінных пастаўках нафты з Казахстана. Паводле яго слоў, пагадненне па пастаўках у Беларусь казахстанскіх нафты і нафтапрадуктаў знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, засталіся ў асноўным адміністрацыйныя працэдуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі