
Фота з архіва
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў працэдуру дзяржаўных закупак сімуляцыйнага абсталявання для Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 46 ад 18 студзеня 2023 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі мае права ажыццяўляць дзяржзакупкі сімуляцыйнага абсталявання ў ТАА "ЭНСІМ" (Казань, Расія) з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы.
"ЭНСІМ" - інавацыйная кампанія, галоўны фокус якой накіраваны на галіну персаніфікаванай медыцынскай сімуляцыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу двух гадоў.-0-