Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 студзеня 2024, 20:00

"Беллегпрам" перадасць Зімбабвэ ўзоры тканін для пашыву школьнай формы

Фота прэс-службы Беллегпрама
Фота прэс-службы Беллегпрама
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беллегпрам" перадасць узоры тканін для пашыву школьнай формы для вывучэння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Дэлегацыя Зімбабвэ наведала канцэрн "Беллегпрам". Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна абмеркавала з міністрам прамысловасці і гандлю Рэспублікі Зімбабвэ доктарам Сітэмбісай Джайл Глэдзіс Ньёні варыянты супрацоўніцтва.

Па выніках сустрэчы былі дасягнуты дамоўленасці аб перадачы ўзораў тканін для пашыву школьнай формы зімбабвійскаму боку для вывучэння, а таксама ўзораў тканін спецыяльнага прызначэння для пашыву форменнага адзення для патрэб сілавых структур Зімбабвэ. Акрамя таго, бакі дамовіліся аб наведванні прадпрыемствамі канцэрна швейных прадпрыемстваў і Гарбарнай асацыяцыі Рэспублікі Зімбабвэ.

Прадстаўнікі Зімбабвэ азнаёміліся з прадукцыяй буйных прадпрыемстваў "Беллегпрама". Таццяна Лугіна прадставіла гасцям навінкі трыкатажнай, швейнай, тэкстыльнай і гарбарна-абутковай галін лёгкай прамысловасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі