Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 сакавіка 2024, 19:21

"Беллегпрам" пашырае супрацоўніцтва з Кыргызстанам

Фота "Беллегпрам"
Фота "Беллегпрам"
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Беллегпрам" пашырае супрацоўніцтва з Кыргызстанам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Эрбол Султанбаеў наведаў канцэрн "Беллегпрам".

У час рабочай сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё кааперацыйных сувязей з прадпрыемствамі Кыргызстана, закупку шэрсці ў гэтай краіне, удзел у праектах па стварэнні тэкстыльнай фабрыкі і будаўніцтве гарбарнага завода ў Бішкеку, пастаўку тканін "Камволя" для шыцця школьнай формы навучэнцам Прэзідэнцкага ліцэя "Акылман".

Пасол таксама азнаёміўся з прадукцыяй прадпрыемстваў "Беллегпрама". Старшыня канцэрна Таццяна Лугіна прадставіла ганароваму госцю навінкі трыкатажнай, швейнай, тэкстыльнай і гарбарна-абутковай галін легпрама.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі