ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 жніўня 2022, 15:28

"Белінтэрэкспа" прымае заяўкі на ўдзел у выстаўках ва Узбекістане

Фота belinterexpo.by
Фота belinterexpo.by

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белінтэрэкспа" БелГПП адкрыла прыём заявак на ўдзел у выстаўках ва Узбекістане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе выставачнага прадпрыемства.

Прадпрыемства фарміруе экспазіцыю Беларусі, якая будзе прадстаўлена на выстаўках ва Узбекістане: TransLogistica Uzbekistan і MiningMetals Uzbekistan. Мерапрыемствы адбудуцца 2-4 лістапада ў Ташкенце.

Выстаўка TransLogistica Uzbekistan будзе мець такія раздзелы, як транспартныя і лагістычныя паслугі, чыгуначны транспарт і інфраструктура, авіяцыя, аўтамабілі, запчасткі і аксесуары, дарожны сэрвіс, бяспека руху. Выстаўка MiningMetals Uzbekistan будзе прысвечана машынабудаванню, металургіі і металаапрацоўцы, горнай справе, аўтаматызацыі працэсаў, абагачэнню карысных выкапняў, разведцы і абароне навакольнага асяроддзя. У 2021 годзе ў выстаўках прынялі ўдзел 160 кампаній, наведалі больш за 5 тыс. чалавек з 16 краін свету.

Адначасова з выстаўкамі ў Ташкенце пройдзе Міжнародны горны форум Узбекістана (UIMF). Арганізатарам форуму выступае кампанія Congresses of Central Asia - ССА пры афіцыйнай падтрымцы Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Узбекістан па геалогіі і мінеральных рэсурсах.

Арганізатар экспазіцыі Беларусі на выстаўках ва Узбекістане - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Накіраваць заяўкі на ўдзел можна да 1 верасня. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце "Белінтэрэкспа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі