ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2022, 09:20

"БЕЛДЖЫ" ў наступным годзе плануе выпусціць мінімум 35 тыс. аўто

Фота з архіва
Фота з архіва

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СЗАТ "БЕЛДЖЫ" у 2023 годзе плануе выпусціць мінімум 35 тыс. аўто. Аб гэтым сказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у інтэрв'ю на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У прадпрыемства ў бягучым годзе былі пэўныя складанасці. Аднак усе пытанні вырашаны. У кастрычніку завод вырабіў 3,1 тыс. легкавых аўтамабіляў, задача на лістапад - выпусціць крыху больш за 4 тыс. машын. А ў снежні ў планах вырабіць 5 тыс. аўто. Такім чынам, сумарна па годзе атрымаецца крыху больш за 25 тыс. машын. Па колькасці гэта крыху менш, чым у мінулым, калі было выпушчана 29,4 тыс. аўтамабіляў. З улікам таго, што структура змянілася і мы пачалі вырабляць больш складаныя і дарагія па кошце аўто, то сума ў грашовым выражэнні будзе на ўзроўні 2021 года - больш за $500 млн", - сказаў Пётр Пархомчык.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў планах на наступны год вырабіць як мінімум 35 тыс. аўтамабіляў. Хоць перад заводам стаіць прамая задача Прэзідэнта выйсці на праектную магутнасць 60 тыс. машын у год. Цяпер важна разабрацца, ці зможам мы такую колькасць аўтамабіляў прадаць на беларускім рынку і на рынку Расійскай Федэрацыі. Калі гэтыя лічбы будуць пацвярджацца, гэта значыць рынак будзе гатовы спажыць такую колькасць аўтамабіляў, то, адпаведна, мы будзем выбудоўваць сваю работу і планы, каб выканаць пастаўленую задачу", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі