Сцяг Субота, 22 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2024, 14:21

Беларускія вытворцы на выстаўцы Caspian Agro ў Баку падпісалі пагадненні на $54 млн

15 мая, Баку /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вытворцы на азербайджанскай міжнароднай выстаўцы "Сельская гаспадарка" (Caspian Agro) у Баку падпісалі пагадненні на $54 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія падпісання дакументаў - гэта два дзясяткі кантрактаў, мемарандумаў і пагадненняў - адбылася пасля ўрачыстага адкрыцця сельскагаспадарчага форуму. Згодна з дамоўленасцямі, беларускія прадпрыемствы паставяць у Азербайджан прадукцыі на $43 млн, а таксама імпартуюць сыравіны і іншых тавараў на $11 млн.

"Гэта, вядома, па раней напрацаваных праектах. У нас яшчэ тры дні работы, і я думаю, дадаткова будзе падпісаны яшчэ шэраг кантрактаў", - расказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

У Баку 15-17 мая праходзяць азербайджанскія міжнародныя выстаўкі Caspian Agro і InterFood Azerbaijan. Гэта найбуйнейшы сельскагаспадарчы форум на Каўказе. На гэты раз выстаўкі аб'ядналі каля 500 кампаній з 38 краін. Беларусь прадстаўляе тут сваю прадукцыю пяты год запар. У азербайджанскую сталіцу прыехалі звыш 40 беларускіх кампаній. Усяго ж свае нацыянальныя павільёны адкрылі 15 дзяржаў.-0-
Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі