ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 сакавіка 2023
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 13:36

Беларуская малочка пастаўляецца ў 50 краін. З экзатычных напрамкаў - Нігер і Гана

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў малочнай прамысловасці пастаўляецца ў 50 краін свету. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Мінсельгасхарча Марыя Клімава ў праекце "Па факце: рашэнні Першага" на YouTube-канале БЕЛТА.

Марыя Клімава падкрэсліла, што дзякуючы ўвазе з боку дзяржавы да развіцця аграпрамысловага комплексу і мадэрнізацыі прадпрыемствы па перапрацоўцы малака ператварыліся ў аўтаматызаваныя сучасныя комплексы з высокай культурай вытворчасці, дзе ўсе тэхналагічныя працэсы ідуць у закрытым рэжыме, укаранёны сістэмы кантролю якасці. Гэта дало магчымасць атэставаць іх прадукцыю для продажу ў тым ліку на рынкі далёкага замежжа. "Прадпрыемствы сёння выпускаюць прадукцыю, якая карыстаецца попытам у многіх краінах свету", - сказала яна.

Паводле даных Мінсельгасхарча, прадукцыя беларускага АПК экспартуецца ў больш як 100 краін свету. А айчынная малочка - у больш як 50. Пры гэтым Марыя Клімава адзначыла высокую рэнтабельнасць малочнай прадукцыі і ўсё большы попыт на яе ў свеце. "Наша ж краіна нарошчвае як вытворчасць, так і экспартны патэнцыял, - дадала яна. - За 9 месяцаў мы нарасцілі экспарт малочных прадуктаў амаль на 30 працэнтаў. Гэта ні многа ні мала $570 млн". З агульнага аб'ёму вырабленай малочнай прадукцыі ўнутры краіны застаецца каля 40 працэнтаў, астатняе - ідзе на продаж за мяжу. Патрэбнасць Беларусі складае толькі 237 кг малочкі на чалавека ў год, а вырабляецца ў нас - 841 кг.

"Наша геаграфія паставак - 50 краін свету. Амаль 88 працэнтаў - гэта краіны СНД, блізкага замежжа. Таму што традыцыі спажывання ў нас падобныя з краінамі былога СССР", - адзначыла Марыя Клімава.

Паводле яе слоў, значны рост паставак беларускай малочнай прадукцыі апошнія гады назіраецца ў краіны Азіі, Кітай. З новых экзатычных напрамкаў - дзяржавы Афрыкі. "Мы ўжо асвоілі ў бягучым годзе дзве новыя краіны - Нігер і Гану. Нашы пастаўкі паспяхова даязджаюць у Афрыку. Паспяхова спрабуецца наша прадукцыя, яна падабаецца тым спажыўцам. Больш таго, мы даем магчымасць сабе захоўваць дэльту прыбытку і быць канкурэнтнымі па цане пры пастаўках у Афрыку. Вядома, аб'ёмы пакуль нязначныя, невялікія, тым не менш тэндэнцыі намечаны, абазначаны", - расказала прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі