Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лютага 2024, 10:56

Беларуская дэлегацыя ў Ташкенце дасягнула дамоўленасцей на $150 млн

9 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ў час работы ў Ташкенце дасягнула дамоўленасцей на $150 млн. Аб гэтым расказаў журналістам міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, каменціруючы вынікі афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго ўзбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі падсумаваць работу нашай дэлегацыі за некалькі дзён, то ў цэлым мы выйшлі на пакет двухбаковых дакументаў (45 дакументаў), які ўключае міжведамасныя, міжрэгіянальныя пагадненні, шэраг кантрактаў, сумарны кошт якіх каля $150 млн", - адзначыў Сяргей Алейнік. 

Паводле слоў міністра, вынікі работы беларускай дэлегацыі ў Ташкенце сталі сур’ёзным укладам у скарбонку адносін, якая была створана за 30 гадоў.

"За ўсю гісторыю ў нас было падпісана 70 дакументаў, а аб’ём сённяшніх дамоўленасцей пацвярджае стратэгічны характар адносін і нацэленасць рухацца далей. Прычым хутка", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Як паведамлялася, 7 лютага ў Ташкенце прайшоў II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. А на наступны дзень Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў афіцыйныя перагаворы з узбекскім лідарам Шаўкатам Мірзіёевым. Па іх выніках падпісаны пакет двухбаковых дакументаў, у тым ліку дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва на 2024-2025 гады. Яна прадугледжвае рэалізацыю экспартных і інвестыцыйных праектаў на $1 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі