ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 снежня 2022, 17:21

Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах

Фота з архіва
Фота з архіва

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэнтны даход па еўрааблігацыях Belarus-2027 выплачаны сёння на суму $22,9 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

Сродкі ў поўным аб'ёме залічаны на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў ААТ "ААБ Беларусбанк". Доступ да рахунку забяспечаны для ўстаноўленага эмісійнай дакументацыяй плацежнага агента - Citibank N.A. London Branch. Такая схема разлікаў прымяняецца згодна з пастановай урада і Нацыянальнага банка ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10.

Уладальнікі еўрабондаў могуць атрымліваць выплаты з гэтага рахунку пры прад'яўленні адпаведнай заяўкі і праходжанні верыфікацыі, прадугледжанай пастановай урада і Нацбанка ад 26 верасня 2022 года нумар 643/20.

У Міністэрстве фінансаў нагадалі, што абавязацельствы па еўрабондах выконваюцца менавіта такім чынам у сувязі з санкцыямі, якія дзейнічаюць у тым ліку ў дачыненні да Нацбанка як фінансавага агента ўрада краіны. Акрамя таго, як падкрэслілі ў ведамстве, заходняя інфраструктура па-ранейшаму не можа забяспечваць давядзенне выплат да ўсіх трымальнікаў еўрааблігацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі