ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лютага 2020, 16:47

Беларусь у сакавіку разлічвае пачаць пастаўкі нафты на НПЗ па нафтаправодзе Адэса-Броды

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у сакавіку разлічвае пачаць пастаўкі нафты на НПЗ па нафтаправодзе Адэса - Броды, заявіў журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядзецца работа па закупцы альтэрнатыўнай нафты з выкарыстаннем паўднёвага маршруту, з украінскай тэрыторыі. Пастаўкі па Адэса - Броды пачнуцца ў бліжэйшы час, у сакавіку. Аб'ём - некалькі танкераў", - расказаў Уладзімір Сізоў.

Паводле яго слоў, трубаправодная інфраструктура (нафтаправод Адэса - Броды) будзе выкарыстоўвацца як самы эканамічны, хуткі і надзейны транспарт.

Пры гэтым Уладзімір Сізоў не ўдакладніў, якая менавіта краіна можа выступіць пастаўшчыком. "Мы вядзём работу па набыцці рэсурсаў у Чорным моры. Ёсць магчымасць набыцця рэсурсаў як вытворчасці азербайджанскай кампаніі, так і вытворцы з Расійскай Федэрацыі", - дадаў ён.

"Аб'ём (пастаўкі па нафтаправодзе Адэса - Броды. - Заўвага БЕЛТА) вызначаем, зыходзячы з астаткаў рэсурсаў на НПЗ і факта пастаўкі нафты чыгуначным і трубаправодным транспартам з Расіі", - растлумачыў намеснік старшыні "Белнафтахіма".

Як паведамлялася, у студзені ў Клайпедскі порт прыйшло судна з 86 тыс. т нарвежскай нафты для Беларусі. Нафта сорту Johan Sverdrup была прызначана для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан" і дастаўлялася ў Беларусь чыгуначным транспартам.

20 лютага ў "Белнафтахіме" паведамілі, што Беларусь купіла праз трэйдараў 160 тыс. т расійскай нафты без прэміі з перавалкай у Літве. Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі