Сцяг Нядзеля, 21 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лютага 2024, 09:31

Беларусь прапрацоўвае свой удзел у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у Астраханскай вобласці

1 лютага, Астрахань /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапрацоўвае ўдзел сваіх будаўнікоў у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў у Астраханскай вобласці. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Алег Швец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ў сферы тавараабароту будаўнічых матэрыялаў у нас пастаянны рост, добры поспех, мы разумеем далейшыя шляхі развіцця, то ў сферы паслуг ёсць пэўныя нюансы. Мы з калегамі абмяркоўвалі магчымасць удзелу беларускіх будаўнікоў у праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў. Мы вызначылі пералік для праектавання, раён, дзе ў прынцыпе можам сумесна адпрацаваць пэўныя варыянты супрацоўніцтва. Таму спадзяюся, што ў гэтай сферы таксама будуць добрыя вынікі ў бліжэйшы час", - сказаў Алег Швец.

Паводле яго слоў, разглядаюцца праекты па будаўніцтве паліклінік, дзіцячых садоў і школ, жылых раёнаў (пачынаючы з планіроўкі тэрыторый).

Беларуская ўрадавая дэлегацыя ўчора прыбыла з рабочым візітам у Астрахань. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сустрэўся з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Таксама ў праграме візіту было наведванне прадпрыемстваў ТАА ВКФ "Дзюна-АСТ", ТАА "БТ СВАП", ТАА "Гекса-Лотас".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі