
Фота прэс-службы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венгрыя абмеркавалі магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.
У Венгрыі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Яўген Русак правёў сустрэчу з в.а. дырэктара Агенцтва па развіцці экспарту Венгрыі Габарам Енеі.
У ходзе сустрэчы пацверджана гатоўнасць бакоў актывізаваць узаемадзеянне па напрамках, замацаваных у мемарандуме аб узаемаразуменні, які быў падпісаны бакамі ў 2020 годзе.
Абмеркаваны магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку адносна рынкаў трэціх краін.
Адзначана падобнасць асноўных вектараў дзейнасці арганізацый, што дае магчымасць аб'яднаць намаганні ў пытаннях садзейнічання беларускім і венгерскім прадпрыемствам.-0-