ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 кастрычніка 2022, 18:39

Беларусь і Туркменістан маюць намер актывізаваць эканамічныя сувязі і ўзаемадзеянне ў сферы транспарту

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслаў Бяскосты сустрэўся з намеснікам старшыні кабінета міністраў гэтай краіны Анагелдзі Язмырадавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі разгледзелі пытанні ўзаемнага гандлю прадукцыяй аграпрамысловага комплексу, перспектывы паставак беларускай тэхнікі для сельскай гаспадаркі Туркменістана.

Акрамя таго, пасол Беларусі сустрэўся з генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры кабінеце міністраў Туркменістана, сустаршынёй міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Маметханам Чакыевым. Яны прадметна абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы падрыхтоўку да дзясятага пасяджэння міжурадавай камісіі. Была пацверджана гатоўнасць актывізаваць тэмпы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы транспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі