Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 мая 2024, 18:56

Беларусь і Саудаўская Аравія актывізуюць узаемадзеянне паміж інстытутамі гандлю

Фота з архіва
Фота з архіва
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Саудаўская Аравія актывізуюць узаемадзеянне паміж інстытутамі гандлю, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн.

У студзені 2024 года ў ходзе візіту ў Саудаўскую Аравію цэнтрам устаноўлена партнёрская сетка са структурамі, якія адказваюць за садзейнічанне знешняму гандлю.

Нядаўна быў зроблены наступны вельмі важны крорк - у Эр-Рыядзе праведзены беларуска-саудаўскі бізнес-форум, суарганізатарам якога выступілі НЦМ і Гандлёва-прамысловая палата Эр-Рыяда.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў і дырэктар НЦМ Мікалай Барысевіч. У ходзе форуму саудаўскаму бізнесу прэзентаваны эканамічны патэнцыял Беларусі.

Увага саудаўскіх кампаній прыцягнута да перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў прамысловай (БЕЛАЗ, "Магілёўхімвалакно", "Полацк-Шкловалакно") і сельскагаспадарчай ("Сервалюкс", Віцебская бройлерная птушкафабрыка) галінах.

На палях форуму падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж НЦМ і ГПП Эр-Рыяда. Гэта значыць, што ўзаемадзеянне паміж інстытутамі развіцця гандлю будзе актывізавана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі