ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2022, 12:24

Белаграпрамбанку кампенсуюць страты ад фінансавання "Магілёўліфтмаша"

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белаграпрамбанку ў 2022-2023 гадах кампенсуюць страты ад фінансавання ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання" пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 10 лістапада 2022 года нумар 761, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Гранічны памер гэтага фінансавання - у суме 200 млн расійскіх рублёў за пастаўленыя на экспарт тавары (работы, паслугі) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў. Выплата ўзнагароджання - у форме дысконту, які вызначаецца як 1/360 ад 2/3 ключавой стаўкі Цэнтральнага банка РФ (з улікам яе змянення).

Кампенсаваць страты будуць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, у 2022-2023 гадах.

Міністэрству фінансаў пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на 2023 год даручана прадугледзець сродкі на кампенсацыю.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі