ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лютага 2020, 11:52

"Бабруйскаграмаш" у бягучым годзе пачне выпускаць тэхніку для прасавання лубяных культур

На вытворчасці. Фота з архіва
На вытворчасці. Фота з архіва

21 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Тэхніку для прасавання лубяных культур пачнуць выпускаць у ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" у гэтым годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала генеральны дырэктар холдынга Надзея Лазарэвіч.

"Машына для лубяных культур будзе стварацца на базе ўжо існуючага прэс-падборшчыка для лёну. Пастаўляцца яна будзе выключна за мяжу. Ужо вызначаны рынкі збыту новай тэхнікі - Расія і Украіна", - адзначыла гендырэктар.

Прэзентаваць новы экзэмпляр сельскагаспадарчай тэхнікі плануецца на выстаўцы "Белагра", якая пройдзе ў Мінску 2-6 чэрвеня.

Акрамя таго, "Бабруйскаграмаш" у бягучым годзе плануе павялічыць аб'ёмы вытворчасці энерганасычанай тэхнікі. "Цяпер нашы вобласці закупляюць менавіта энерганасычаную сельскагаспадарчую тэхніку і ім патрэбна прычапное абсталяванне большага памеру. Гэтаму напрамку дзейнасці мы ўдзяляем асаблівую ўвагу і нарошчваем гаму абсталявання, якое неабходна для эфектыўнай работы з больш магутнымі трактарамі", - падкрэсліла Надзея Лазарэвіч.

Яна дадала, што сельскагаспадарчая тэхніка, вырабленая холдынгам, працуе больш як у 50 краінах свету. Машыны беларускай вытворчасці дапамагаюць аграрыям у Еўропе, Азіі, Афрыцы, Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У гэтым годзе плануецца асвоіць рынкі Егіпта, Ізраіля, Сербіі і Сірыі.

ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" вырабляе больш як 150 найменняў сельскагаспадарчай тэхнікі. Цяпер у склад холдынга ўваходзіць ККХ "Бабруйскаграмаш", "Бабруйсксельмаш", "Оршааграпраммаш", "Тэхналіт Полацк", Маладзечанскі станкабудаўнічы завод і "НДІстромаўталінія". У бягучым годзе са складу холдынга выйдзе "Тэхналіт Полацк" , на яго месца прыйдзе Брэсцкі электрамеханічны завод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі