ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 чэрвеня 2023
Мінск +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2023, 15:19

Аўраменка: для транспартнай галіны важна забяспечыць усе патрэбнасці прадпрыемстваў

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для транспартнай галіны важна забяспечыць усе патрэбнасці прадпрыемстваў, заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, адкрываючы міжнародную канферэнцыю "2023. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый. Паводле слоў Аляксея Аўраменкі, гэта сустрэча накіравана на абмеркаванне і пошук дадатковых магчымасцей для арганізацыі перавозак. "За апошнія гады ў структуры міжнародных перавозак адбыліся значныя змяненні. Маштабныя выклікі, з якімі нам давялося сутыкнуцца, запатрабавалі трансфармацыі лагістыкі. У 2022 годзе сумесна з экспертамі была праведзена работа па стварэнні нарматыўна-прававой базы для выканання міжнародных перавозак грузаў. У прыватнасці, заключаны міжурадавыя пагадненні, якія ствараюць умовы для арганізацыі перавозак. Пры гэтым сёння таксама неабходна вырашаць задачы развіцця чыгуначнай, партовай інфраструктуры, а таксама звязаныя з гэтым пытанні ўзгаднення. Актуальным з'яўляецца задзейнічанне міжнароднага транспартнага калідора Поўнач - Поўдзень у напрамку Ірана і Індыі з выкарыстаннем партоў у Каспійскім моры", - адзначыў ён.

Для транспартнай галіны першачарговай задачай застаецца своечасовае і якаснае забеспячэнне патрэбнасцей прадпрыемстваў, падкрэсліў міністр. "Савет Міністраў даручыў Мінтрансу і ўсім зацікаўленым прапрацоўваць аптымальныя лагістычныя схемы экспарту беларускай прадукцыі на пастаяннай аснове. Патэнцыял грузапатоку беларускіх грузаў чыгуначным транспартам у разы вышэйшы, і для яго рэалізацыі неабходна эфектыўнае партнёрства чыгунак, перавозчыкаў, аператараў і кампаній-экспарцёраў", - рэзюмаваў ён.

Міжнародная транспартна-лагістычная канферэнцыя сабрала больш за 160 удзельнікаў з 6 краін. Мэта канферэнцыі - развіццё экспарту прадпрыемстваў Беларусі з задзейнічаннем чыгуначнага транспарту, эфектыўнае задзейнічанне транспартнага і транзітнага патэнцыялу чыгунак, абмеркаванне праблемных пытанняў перавозак грузаў у новых умовах па альтэрнатыўных напрамках, гатоўнасць інфраструктуры для забеспячэння бесперашкоднага пропуску па чыгунцы ўсё большых аб'ёмаў грузаў, таксама з улікам перавалкі ў партах, а таксама развіццё эфектыўных транспартна-лагістычных схем па дастаўцы прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынак ЕАЭС і ў краіны далёкай дугі, прыцягненне новых і дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі