ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2021, 18:10

Арганізацыі "Белпалівагаза" плануюць у гэтым годзе здабыць не менш за 1,5 млн т торфу

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На торфаперапрацоўчых прадпрыемствах ДВА "Белпалівагаз" стартаваў сезон здабычы торфу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аб'яднання.

Першымі ў бягучым годзе работы па здабычы торфу ў красавіку пачалі 4 з 16 арганізацый. Па стане на 15 мая здабыты першыя 45 тыс. т торфу. У сезоне 2021 года арганізацыям тарфяной прамысловасці ДВА "Белпалівагаз" давядзецца здабыць не менш за 1505,6 тыс. т торфу, вырабіць 884,9 тыс. т паліўных брыкетаў і тарфяной сушанкі, 88 тыс. т верхавога кіпаванага торфу і 51,1 тыс. т грунтоў.

Як расказаў генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз" Аляксей Кушнарэнка, каб забяспечыць стапрацэнтнае выкананне пастаўленых задач і паспяхова прайсці сезон здабычы незалежна ад умоў надвор'я, неабходна максімальна адказна падрыхтавацца да пачатку сезона. Для гэтага загадзя падрыхтавана торфаздабыўная тэхніка, створаны запасы паліва, у поўным аб'ёме выкананы балотна-падрыхтоўчыя работы на дзеючых плошчах для здабычы торфу. Ступень гатоўнасці кожнага прадпрыемства галіны да праходжання сезона здабычы торфу 2021 года разгледжана ў красавіку на пасяджэнні Прэзідыума Савета ДВА "Белпалівагаз".

Спецыяльна створаныя ў аб'яднанні камісіі правяраюць камплектацыю ўчасткаў здабычы торфу сродкамі вымярэнняў, інструментам і інвентаром, гатоўнасць бытавых памяшканняў, сталовых і месцаў адпачынку работнікаў. Укамплектоўваюцца ўчасткі здабычы торфу кадрамі механізатараў і спецыялістаў, праводзяцца інструктажы сярод майстроў па здабычы торфу, машыністаў торфаздабыўных машын. Па традыцыях, якія склаліся ў галіне, лепшых тарфянікаў вызначаць пасля заканчэння сезона восенню на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага спаборніцтва паміж машыністамі торфаздабыўных машын, занятымі на ўборцы, фрэзераванні, варушэнні, валкаванні і штабеляванні торфу. У бягучым годзе прадпрыемствам давядзецца паспаборнічаць не толькі ў здабычы торфу, будзе арганізаваны і рэспубліканскі агляд-конкурс вытворчых баз арганізацый тарфяной прамысловасці ДВА "Белпалівагаз".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі