ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2023, 11:06

"АМКАДОР" абмеркаваў з егіпецкай кампаніяй пастаўкі сельгасабсталявання

Фота з архіва
Фота з архіва

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" правяло перагаворы з прадстаўнікамі егіпецкай кампаніі Pearl of Africa Co, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва з кампаніяй. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанню паставак сельгасабсталявання "АМКАДОР" у Егіпет, а таксама набыццю камплектуючых у Арабскай Рэспубліцы.

У гэтым годзе холдынгу "АМКАДОР" споўнілася 96 гадоў. У яго складзе 30 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць больш як 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі, у тым ліку больш за 135 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі