ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2023, 11:26

Агульныя прынцыпы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні мытных правіл распрацоўваюць у ЕАЭС

Фота Кабар
Фота Кабар

21 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Агульныя прынцыпы і падыходы да ўстанаўлення ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза адказнасці за парушэнні мытных правіл абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння рабочай групы высокага ўзроўню пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Эльдара Алішэрава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Удзельнікі пасяджэння ў цэлым узгаднілі прынцыпы, якія будуць замацаваны ў дагаворы аб асаблівасцях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні мытнага заканадаўства, і дэталёва абмеркавалі падыходы, прытрымлівацца якіх прапануецца пры ўстанаўленні ў заканадаўстве дзяржаў - членаў ЕАЭС адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні мытных правіл. Такімі прынцыпамі, у прыватнасці, з'яўляюцца законнасць, справядлівасць, гуманізм, роўнасць перад законам і судом, прэзумпцыя невінаватасці, непазбежнасць пакарання і яго суразмернасць з грамадскай небяспекай учыненага правапарушэння", - падкрэслілі ў ЕЭК.

На наступным этапе чакаецца экспертная работа па падрыхтоўцы праекта пратакола аб унясенні змяненняў у дагаворы аб асаблівасцях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні мытнага заканадаўства Мытнага саюза і дзяржаў - членаў Мытнага саюза і яго падрыхтоўка да накіравання на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне.

"Выпрацоўка ўзаемапрымальных пазіцый дзяржаў-членаў і іх збліжэнне ў частцы прапанаваных прынцыпаў і падыходаў да ўстанаўлення адказнасці за невыкананне патрабаванняў права саюза ў сферы мытнага рэгулявання - наша галоўная задача на сёння", - адзначыў Эльдар Алішэраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі