ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2023, 13:14

Адзіная прамысловая палітыка і тэхналагічны суверэнітэт: Галоўчанка аб прыярытэтах супрацоўніцтва з Расіяй

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з дэлегацыяй Расійскай Федэрацыі на чале з віцэ-прэм'ерам - міністрам прамысловасці і гандлю Расіі Дзянісам Мантуравым расказаў аб прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прамысловасць - сфера, якая заўсёды займала асаблівае месца ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Расіі, падкрэсліў Раман Галоўчанка. "Нашы прадпрыемствы звязаны вельмі цеснымі кааперацыйнымі адносінамі, якія ўмацоўваюцца на карысць дзвюх дзяржаў, - сказаў ён. - Перад намі таксама стаяць сур'ёзныя задачы забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, а таксама абароны нацыянальных інтарэсаў".

Паводле слоў прэм'ер-міністра, дзяржавы актыўна прымаюць меры для забеспячэння неабходнага ўзроўню імпартазамяшчэння і яго далейшага росту. "Мы маем намер сістэмна развіваць вытворчую кааперацыю, - дадаў кіраўнік урада. - Адно з вядучых месцаў у пакеце саюзных праграм займае адзіная прамысловая палітыка, якую трэба напоўніць рэальным зместам - распрацаваць і прыняць усе неабходныя дакументы, якія дадуць магчымасць стварыць каркас адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы".

Раман Галоўчанка адзначыў, што ў расійскай дэлегацыі намячаецца насычаная праграма, у тым ліку наведванне значных беларускіх прадпрыемстваў, якія адыгрываюць важную ролю ў развіцці сумесных беларуска-расійскіх праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі