Сцяг Панядзелак, 24 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2023, 13:02

Абнаўленне транспартнага парку і планаванне гарадскога асяроддзя. Што Беларусь прапануе Валгаграду

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб намечаных напрамках супрацоўніцтва па выніках рабочай сустрэчы з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бачаровым у Валгаградзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, адзін з напрамкаў узаемадзеяння - абнаўленне транспартнага пасажырскага парку Валгаграда. "Беларускія тралейбусы працуюць на лініях Валгаграда. Ёсць вялікі інтарэс і да рэалізацыі сумесных праектаў па мадэрнізацыі трамвайнай гаспадаркі, у тым ліку з аб'яднаннем кампетэнцый спецыялістаў дзвюх краін", - сказаў Раман Галоўчанка.

На парадку дня былі і пытанні планавання гарадскога асяроддзя, дарожнай гаспадаркі. "Валгаградская вобласць зацікаўлена ў прыцягненні кампетэнцый беларускіх праекціроўшчыкаў і пастаўшчыкоў будаўнічых матэрыялаў, каб зрабіць гарадское асяроддзе больш зручным і камфортным. Дарэчы, узаемны тавараабарот па будаўнічых матэрыялах - больш за $100 млн, нягледзячы на адлегласць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада і губернатар Валгаградскай вобласці прадметна пагаварылі аб транспартна-лагістычным патэнцыяле расійскага рэгіёна і ўдзеле беларускага боку ў развіцці гэтай важнай канкурэнтнай перавагі. "Вобласць знаходзіцца на скрыжаванні многіх гандлёвых шляхоў і ў самым сэрцы транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Валгаградскія кампаніі, у прыватнасці "Волма", рэалізуюць шэраг інвестыцыйных праектаў у Беларусі. У планах і рэалізацыя новых праектаў.

Абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў такіх напрамках, як сельская гаспадарка, станкабудаванне. "Задачы перад адпаведнымі дзяржаўнымі органамі і кампаніямі пастаўлены. Мы будзем уважліва сачыць, як дамоўленасці будуць рэалізоўвацца", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі