ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 снежня 2019, 19:01

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен "Паўлінкі" Купалаўскага тэатра

Фота з архіва
Фота з архіва

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі БЕЛТА ў Мінкульце.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаюць таксама традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень і на Велікодным тыдні, а таксама праводзін зімы ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна, калядны абрад "Конікі" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Акрамя таго, дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўняць традыцыі гатавання ўнікальнага торта банкухі ў гарадскім пасёлку Поразава Гродзенскай вобласці і стварэння дываноў - карцін з саломкі на чорным палатне. Тэхналогію захавалі ў вёсцы Рухава, аграгарадку Палажэвічы і Старых Дарогах Мінскай вобласці.

Такім чынам, спіс папоўніцца пяццю новымі каштоўнасцямі. Адбудзецца гэта пасля таго, як адпаведнае рашэнне прыме Мінкульт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі